Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Ліцэй №1 г. Ліды» - некамерцыйная арганізацыя, створаная для дасягнення адукацыйных мэтаў, выконвае адукацыйную, інтэлектуальную, сацыяльную і культурную функцыі, накіраваныя на задавальненне інтарэсаў асобы, грамадства і дзяржавы (глядзець Статут Ліцэя)
Асноўная мэта дзейнасці — забеспячэнне права навучэнцаў на атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі з улікам іх індывідуальных патрэбаў, схільнасцяў і запытаў; фарміраванне адукаванай, высокамаральнай, усебакова развітай асобы, здольнай рэалізаваць творчы патэнцыял у дынамічных сацыяльна-эканамічных умовах.
Задачы дзейнасці:
- забяспечваць атрыманне навучэнцамі агульнай сярэдняй адукацыі ў адпаведнасці з адукацыйнымі стандартамі агульнай сярэдняй адукацыі, ведаў і навыкаў, неабходных у выбары будучай прафесіі;
- забяспечыць выкладанне прадметаў на павышаным узроўні ў адпаведнасці з профілем (напрамкам) навучання;
- выяўляць здольных і адораных навучэнцаў, забяспечваць для іх прафесійную арыентацыю праз факультатыўныя заняткі рознай накіраванасці;
- ажыццяўляць падрыхтоўку навучэнцаў да паступлення ва ўстановы вышэйшай адукацыі, у тым ліку і праз дадатковыя адукацыйныя платныя паслугі і факультатыўныя заняткі;
- даваць кожнаму вучню роўныя магчымасці і рэсурсы для развіцця сваіх здольнасцяў і схільнасцяў, вызваляць іх творчую ініцыятыву, актуалізаваць адукацыю, дасягаць актыўнасці працэсу навучання;
- фарміраваць і развіваць асобу навучэнцаў, іх навуковы светапогляд, навыкі авалодання сацыяльнымі, культурнымі, маральнымі нормамі і правіламі;
- фарміраваць у вучняў грамадзянскасць, патрыятызм і нацыянальную самасвядомасць на аснове дзяржаўнай ідэалогіі;
- ствараць умовы і магчымасці для маральна-псіхалагічнай і сацыяльнай адаптацыі навучэнцаў;
- сцвярджаць, развіваць і прымнажаць духоўныя традыцыі класічнай адукацыі і мастацтва, Традыцыі Ліцэя;
- далучаць навучэнцаў да сусветных культурных каштоўнасцяў, каштоўнасцяў беларускага народа, іншых краін і народаў, фарміраваць у іх высокія культурна-эстэтычныя патрэбы;
- падрыхтаваць навучэнцаў да самастойнага жыцця і працы;
- фарміраваць маральную, эстэтычную і экалагічную культуру, авалоданне каштоўнасцямі і навыкамі здаровага ладу жыцця;
- фарміраваць культуру сямейных адносін, ствараць умовы для сацыялізацыі і самаразвіцця асобы навучэнца;
- ажыццяўляць узаемадзеянне з іншымі ўстановамі адукацыі, у тым ліку замежнымі, з мэтай выкарыстання назапашанага прагрэсіўнага вопыту арганізацыі працэсаў навучання і выхавання;
- ствараць умовы для навукова-метадычнай працы, накіраванай на ўдасканаленне адукацыйнага працэсу.
Звярнуцца ў ліцэй можна некалькімі спосабамі:
1. Напісаць ліст і накіраваць яго на адрас: 231300 г. Ліда, вул. Ленінская, д. 15;
2. Запісацца на прыём да дырэктара ліцэя Харава Таццяны Мікалаеўны па тэлефоне +375154652983 з 8.30 - 13.00, 13.30 - 17.00, выхадны – субота, нядзеля.
3. Накіраваць ліст на адрас электроннай пошты, выкарыстоўваючы электронны адрас для звароту грамадзян і юрыдычных асоб: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
4. Выкарыстаць ўкладку «Электронны зварот» для напісання і адпраўкі ліста.
5. «Гарачая лінія» ў ліцэі праводзіцца ў рабочыя дні ў працоўны час. Тэлефон «гарачай лініі»: +375154652983
Калі Вы хочаце паведаміць аб фактах жорсткага абыходжання з дзецьмі і гвалту ў сям'і, або Вам патрэбна дапамога, тэлефоны «гарачай лініі» тут. Тэлефон даверу Дзяржаўнай установы адукацыі "Ліцэй № 1 г. Ліды" +375154652983
6. Графік правядзення "прамой тэлефоннай лініі" дырэктарам Дзяржаўнай установы адукацыі "Ліцэй № 1 г. Ліды" Харава Таццянай Мікалаеўнай па актуальных для грамадзян і юрыдычных асоб пытаннях:
месца правядзення |
час правядзення, тэлефон |
дата проведения |
г. Ліда, вул. Ленінская, 15, кабінет 111, 1 паверх, Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Ліцэй №1 г. Ліды» |
08.00-13.00 тэл. +375154652983 |
кожная пятніца месяца |
Парадак прыёму грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб
Парадак разгляду зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб
Пералік дакументаў, якімі неабходна кіравацца ў працы са зваротамі грамадзян
Вышэйстаячы дзяржаўны орган - " Упраўленне адукацыі Лідскага райвыканкама"
ГРАФІК ПРЫЁМУ ГРАМАДЗЯН ПА АСАБІСТЫХ ПЫТАННЯХ КІРАЎНІКАМІ ЎПРАЎЛЕННЯ АДУКАЦЫІ ЛІДСКАГА РАЙВЫКАНКАМА (глядзець на сайце)
Начальнік упраўлення адукацыі Тарасюк Вольга Зыгмундаўна
|
8.00 – 13.00 пятніца 4 паверх, каб.52 а |
||||||||||
Графік правядзення «прамой тэлефоннай лініі» начальнікам упраўлення адукацыі Лідскага раённага выканаўчага камітэта Тарасюк Вольгай Зыгмундаўнай па актуальных для грамадзян і юрыдычных асоб пытаннях (глядзець на сайце) |
|
||||||||||
Намеснік начальніка ўпраўлення адукацыі Лобан Ірына Янаўна |
8.00-13.00 першая, трэцяя серада месяца 4 паверх, к.52 б, |
||||||||||
Вядзе пытанні:
|
|||||||||||
РЭЖЫМ РАБОТЫ: панядзелак-пятніца з 08.30 да 17.30, абед з 13.00 да 14.00 субота, нядзеля — выхадны Адрас: 231300, г. Ліда, вул. Савецкая, 8 Папярэдні запіс на прыём да начальніка ўпраўлення адукацыі Тарасюк Вольгі Зыгмундаўны ажыццяўляе галоўны спецыяліст Дзякевіч Крысціна Вячаславаўна (каб.56, тел. +375154529382) Падчас адсутнасці начальніка ўпраўлення адукацыі прыём грамадзян ажыццяўляе асоба, якая выконвае яго абавязкі. Калі на дзень прыёму прыпадае дзяржаўнае свята або святочны дзень, аб'яўлены Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь непрацоўным, дзень асабістага прыёму пераносіцца на наступны за ім рабочы дзень. |