Парадак прыёму грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, іх прадстаўнікоў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб

Парадак прыёму грамадзян па асабістых пытаннях, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, іх прадстаўнікоў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб у Дзяржаўнай установе адукацыі «Ліцэй №1 г. Ліды» праводзіцца ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб" № 300-3 ад 18 ліпеня 2011 г.»  са зменамі і дапаўненнямі № 306-3 ад 15 ліпеня 2015 г., Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 498 от 15 кастрычніка 2007 г. «Аб дадатковых мерах па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб». Прыём грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб ажыццяўляецца ў адпаведнасці з зацверджаным графікам.

Прыём грамадзян ажыццяўляецца дырэктарам Дзяржаўнай установы адукацыі "Ліцэй №1 г. Ліды" Хроміным Юрыем Дзям'янавічам па пятніцах з 8.00 да 13.00. Папярэдні запіс на асабісты прыём да дырэктара Хроміна Юрыя Дзям'янавіча ажыццяўляе сакратар Лукашэвіч Тэрэза Сяргееўна  (кабінет 109, тэл. +375154652983). Узоры напісання заяў і формы (бланкі дакументаў), неабходных для ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур, знаходзяцца ў сакратара Лукашэвіч Тэрэзы Сяргееўны, адказнага за выдачу даведкі або іншага дакумента. З узорамі заяў можна азнаеміцца тут. Банкаўскія рэквізіты, неабходныя для аплаты  адміністрацыйных працэдур, і адрасы бліжэйшых банкаў тут.

Падчас адсутнасці дырэктара Хроміна Юрыя Дзям'янавіча прыём грамадзян ажыццяўляе намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Кусойць Людміла Зянонаўна.

Калі на дзень прыёму прыпадае дзяржаўнае свята або святочны дзень, аб'яўлены Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь непрацоўным, дзень асабістага прыёму пераносіцца на наступны за ім рабочы дзень.

Пры вусным звароце грамадзянін павінен прад'явіць дакумент, які пацвярджае яго асобу. Прадстаўнік юрыдычнай асобы — пацвярджаць свае паўнамоцтвы.

Пры звароце грамадзяніна па пытанні, якое не тычыцца дзейнасці аддзела, яму тлумачыцца, у чыёй кампетэнцыі знаходзіцца вырашэнне дадзенага пытання.

Калі вусны зварот грамадзяніна не можа быць вырашаны ў ходзе прыёму, ён выкладаецца ў пісьмовай форме і падлягае разгляду як пісьмовы зварот.


Друкаваць